УрадУрад Беларусі будзе прымаць меры, накіраваныя на забеспячэнне даступнасці кошту жылля для насельніцтва,
аб гэтым заявіў сёння, уручаючы дзяржузнагароды заслужаным людзям краіны, прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Аналізуючы задачы, якія стаяць перад будаўнічай галіной на пяцігодку, прэм’ер-міністр падкрэсліў, што будаўнікам трэба вырашыць комплекс пытанняў, у тым ліку па пераходу да масавага будаўніцтва энергаэфектыўнага жылля, скарачэнню працягласці інвестыцыйна-будаўнічага цыкла, павышэнню якасці ўводзімых будынкаў і збудаванняў да ўзроўню лепшых сусветных аналагаў.

«Галоўнае, трэба будаваць якасна, хутка і мець на ўвазе, што кошт квадратнага метра не бязмежны і трэба прымаць усе меры, каб жыллё ў першую чаргу, ды і грамадзянскія збудаванні былі даступныя для нашых людзей»,
 — сказаў ён.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што некаторыя падрадныя арганізацыі рэзка павялічылі кошт квадратнага метра жылля. Аднак гэта не той шлях, па якім трэба ісці, падкрэсліў прэм’ер-міністр. «Мы ва ўрадзе будзем прымаць усе меры і эканамічнага, і адміністрацыйнага характару, каб кошт квадратнага метра нават калі і змяняўся, то ў разумных межах, — расказаў ён. — Усё павінна быць эканамічна абгрунтавана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?