Польскія улады не могуць дамовіцца наконт пакупкі новых самалётаў для VIP-персонаў.

Польскі прэзідэнт на борце звычайнага лайнера? Ужо другі раз Браніслаў Камароўскі паляціць з візітам у ЗША разам з іншымі, звычайнымі пасажырамі. Напрыканцы верасня польскі лідар возьме ўдзел ў сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

Найвышэйшыя службовыя асобы ў Польшчы могуць карыстацца двума чартарнымі самалётамі Эмбраер 175. Але яны няздольныя дa трансатлантычных пералётаў. У сваю чаргу, самалётам Ту-154 прэзідэнт лётаць не хоча.

У канцылярыі прэзідэнта падкрэсліваюць, што для Браніслава Камароўскага палёт звычайным пасажырскім самалётам - гэта не праблема. Гэта на шмат танней, чым ляцець Ту-154. Канцылярыі Сейма, Сената, прэзідэнта і прэм’ер-міністра да гэтага часу не могуць паразумецца наконт набыцця самалётаў.

Лайнерамі некалькі разоў карыстаўся і кіраўнік польскага ўрада Дональд Туск. Напрыклад, у сакавіку 2008 года ён лётаў такім чынам у Нью-Ёрк, а пазней таксама ў Брусэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?