Бацькі школьнікаў аграгарадка Сінягова Старадарожскага раёна абураныя рашэннем райвыканкама закрыць мясцовую школу.

Самым малодшым школьнікам дадуць магчымасць вучыцца ў дзіцячым садку, іншым дзецям давядзецца хадзіць у школу за 8 кіламетраў, якая знаходзіцца ў вёсцы Пасека.

У дзіцячым садку пакуль робіцца рамонт. Бацькі паведамілі, што абсталяваннее не прыдатна для заняткаў школьнікаў. Апроч таго, колькасць дзяцей павялічылася больш як у паўтара раза. Такім чынам парушаюцца і санітарныя нормы.

Мясцовыя ўлады адмовіліся адкрыць старую школу, яны патлумачылі, што школа стала малакамплектная.

Насамрэч у ёй засталося 46 вучняў ад 1 да 10 класаў.
Бацькі школьнікаў падалі калектыўную скаргу загадчыцы раённага аддзела адукацыі. Яны запэўнілі, што будуць дабівацца стварэння нармальных умоў для адукацыі сваіх дзяцей.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?