Да канца гэтага года Беларуская чыгунка плануе ўкараніць продаж электронных білетаў,

паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 4 жніўня першы намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Яўген Карабкоў.

Ён нагадаў, што ў пачатку 2011 года БЧ укараніла сістэму продажу білетаў праз інтэрнэт. За гэты час былі выяўлены два выпадкі падробкі пацвярджэння аплаты. Разам з тым, перакананы ён, доля продажу білетаў праз інтэрнэт «з кожным месяцам будзе павялічвацца».

У адрозненне ад замовы праз інтэрнэт карыстальнікі электроннага білета атрымаюць магчымасць надрукаваць яго дома,
атрымаўшы па электроннай пошце шыфр.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?