Міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, дзейны старшыня АБСЕ, асудзіў затрыманне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

«Суды над ўдзельнікамі дэманстрацыі 19 снежня, сістэматычнае задушэнне СМІ і свабоды сходаў, працяг пераследу прадстаўнікоў апазіцыі, няўрадавых арганізацый і грамадзянскай супольнасці сведчаць аб сур’ёзным парушэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі», — заявіў Ажубаліс.

Ён заклікаў афіцыйны Мінск неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і актывістаў грамадзянскай супольнасці. Беларусь павінна выконваць свае абавязацельствы ў межах АБСЕ ў сферы правоў чалавека і асноўных свабод, якія былі пацверджаны на самым высокім узроўні ў снежні 2010 года на саміце АБСЕ ў Астане, падкрэсліў кіраўнік МЗС Літвы.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня ў Мінску супрацоўнікамі дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. Паводле наяўнай інфармацыі, Бяляцкі затрыманы на трое сутак у якасці падазронага па справе, распачатай на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — пазбаўленне волі на сем гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?