Урад ФРГ запатрабаваў неадкладнага вызвалення беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, затрыманага і зняволенага пад варту вечарам 4 жніўня. Аб гэтым, як паведамляе пасольства Германіі ў Мінску, заявіў 5 жніўня ўпаўнаважаны федэральнага ўрада па правах чалавека Маркус Лёнінг.

Паводле яго слоў, германскі ўрад «рэзка асуджае прымяненне крымінальнага заканадаўства для таго, каб па палітычных прычынах прымусіць маўчаць яшчэ аднаго актыўнага прадстаўніка беларускай грамадзянскай супольнасці». «Федэральны ўрад патрабуе спынення ўсіх рэпрэсій у дачыненні да апазіцыйных няўрадавых арганізацый і іх актывістаў. І ён паўтарае сваё патрабаванне аб вызваленні ўсіх палітзняволеных у Беларусі», — сказаў Лёнінг. Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня ў Мінску супрацоўнікамі дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК на трое сутак у якасці падазронага па справе, распачатай на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — пазбаўленне волі на сем гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру