Польскі палітык, лідар Самаабароны, былы віцэ-прэм’ер і міністр сельскай гаспадаркі Анджэй Лепер быў знойдзены мёртвым ва ўласным офісе. Паліцыя паведаміла, што ён павесіўся. Яму было 57 гадоў.

Лепер заслужыў сабе вядомасць сканадальнымі і радыкальнымі выказваннямі і дзеяннямі. Чатыры разы ён удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах. У 2005 годзе набраў 15%, у астатніх у выпадказ вынікі былі ў раёне 1–3%.

У Польшчы Лепера лічылі папулістам. Нярэдка ён абвінавачваў польскі палітыкаў у абкраданні насельніцтва. Аднапартыйцы заяўляць, што не ведаюць прычын, якія маглі б падштурхнуць іхняга лідара на такі крок.

Лепер неаднаразова добра выказваўся пра сітуацыю ў Беларусі, а таксама пра асобу Аляксандра Лукашэнкі. Нярэдка ён быў героем навін беларускіх тэлеканалаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?