Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заклікала беларускія ўлады неадкладна растлумачыць прычыны затрымання праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Пра гэта гаворыцца ў заяве Эштан, размешчанай на сайце Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці.

Дыпламат выказала занепакоенасць затрыманнем «выбітнога праваабаронцы» і тым фактам, што прыватнае жыллё Бяляцкага «было абшуканае дзяржаўнымі службамі бяспекі».

«Вярхоўны прадстаўнік зноў заяўляе пра сваё глыбокае шкадаванне адносна неаднаразовых актаў запалохвання і ўціску мірных праваабаронцаў у Беларусі, а таксама адносна працягу адмаўленняў у прадастаўленні юрыдычнага статусу незалежным праваабарончым арганізацыям у краіне», — гаворыцца ў заяве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?