Пасля амаль месяца перапынку прыйшоў ліст дамоў ад Мікіты Ліхавіда. Маці вязня Алена паведаміла, што яе сына змясцілі на 3 месяцы ў ПКТ — гэта так званае «памяшканне камернага тыпу». Туды змяшчаюць тых, хто шмат разоў парушаў нейкія турэмныя правілы і, як лічаць турэмшчыкі, не стаў на шлях выпраўлення. На наступным тыдні ў Наваполацкую калонію паедзе адвакат Ліхавіда Дар’я Ліпкіна, якая 4 жніўня паспяхова прайшла пераатэстацыю і зможа па-ранейшаму выконваць свае адвакацкія абавязкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?