З 1 жніўня «Белсат», першы незалежны спадарожнікавы тэлеканал у Беларусі, аднавіў трансляцыю на другім спадарожніку «Астра 1KR».

Як паведаміла прэс-служба канала, цяпер сігнал «Белсата» даступны гледачам, чые «талеркі» скіраваныя на два спадарожнікі: «Астра 4А» (раней «Сірыюс») і «Астра 1 KR». Гэта павялічвае не толькі геаграфічны абсяг тэлеканала, але і памер рэальнай і патэнцыяльнай аўдыторыі ў Беларусі і за яе межамі.

«Белсат» са снежня 2007 года да 6 снежня 2010 года трансляваў свой сігнал праз спадарожнік «Астра 1KR».

Паводле даследаванняў, праведзеных 30 траўня — 13 чэрвеня 2011 года недзяржаўным сацыялагічным цэнтрам «Зеркало-Инфо», 15% беларускіх карыстальнікаў спадарожнікавага тэлебачання прымаюць сігнал спадарожніка «Астра 1KR». У той жа час

спадарожнік «Астра 4А» — найбольш папулярны ў Беларусі. Тэлепраграмы з яго дапамогай глядзіць 51% аўдыторыі спадарожнікавага тэлебачання.

Тэхнічныя параметры «Astra 1KR»: арбітальная пазіцыя — 19,2°E; нумар транспондэра — 59; палярызацыя — H; частата — 10862 MHz; мадуляцыя — DVB-S; Symbol rate — 22000; FEC — 7/8».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?