Жыхары Тотэнхэма выйшлі на вуліцы пасля таго, як у перстрэлцы з паліцыяй загінуў 29-гадовы мясцовы жыхар.

Падобных беспарадкаў ў Лондане не было з 1985 года, адсначае Бі-Бі-Сі.

Больш за 40 чалавек арыштавана пасля беспарадкаў, якія адбыліся на поўначы Лондана ў ноч на нядзелю. У раёне Тотэнхэм былі здзейсненыя напады на супрацоўнікаў паліцыі, а таксама падпаленыя будынкі і аўтамабілі.

26 супрацоўнікаў паліцыі і трое гараджан пацярпелі падчас бескантрольнай акцыі пратэсту акцыі пратэсту супраць таго, што ў мінулы чацвер паліцэйскімі быў застрэлены 29-гадовы жыхар раёна Тотэнхэм Марк Даган. Па версіі паліцыі, ён першым стрэліў у паліцыянты і параніў яго. Той, адстрэльваючыся, забіў нападніка.

Марадзёры разрабавалі крамы, банкаматы і дамы.

Беспарадкі пачаліся пасля таго, як у суботу некалькі сотняў чалавек сабраліся ля паліцэйскага ўчастка ў Тотэнхэм прыкладна ў 17:00 па мясцовым часе. У раёне 20:20 акцыя пратэсту прыняла агрэсіўны характар, і на месца здарэння была накіравана паліцыя.

У бок паліцэйскіх машын і будынкаў паляцелі камяні і бутэлькі з запальнай сумессю. Быў падпалены двухпавярховы аўтобус і некалькі магазінаў. Па дадзеных Лонданскай «хуткай дапамогі», амбулаторная дапамога была аказана 10 пацярпелым, яшчэ дзевяць чалавек было накіравана ў бальніцу.

Натоўп марадзёраў разбіў вітрыны шэрагу магазінаў недалёка ад станцыі метро «Тотэнхэм Хэйл», разрабаваўшы выстаўленыя там тавары.

Пра словах відавочцаў, як дарослыя, так і падлеткі пад’язджалі да крамах на аўтамабілях і запаўнялі таварамі багажнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?