Выдаткі ўрада ЗША на абслугоўванне дзяржаўнага доўгу павялічацца прыкладна на $100 мільярдаў у год у выніку зніжэння суверэннага рэйтынгу ЗША.
Па афіцыйных дадзеных Мінфіна ЗША, выплата працэнтаў па ўсіх відах даўгавых абавязацельстваў пры ранейшым найвышэйшым крэдытным рэйтынгу абыходзілася бюджэту ў 2010-м фінансавым годзе ў $414 мільярдаў ці 2,7% да валавага ўнутранага прадукта. Адпаведна,
пасля паніжэння рэйтынгу нагрузка на бюджэт вырасце прыкладна на чвэрць.
Аналітыкі чакаюць, што зніжэнне рэйтынгу адаб'ецца, у сваю чаргу, на падаражэнні крэдытаў для амерыканскіх кампаній, а таксама павялічыць нагрузку на шараговых пазычальнікаў. У прыватнасці, чакаюцца павышэнне крэдытных ставак па іпатэчных пазыках, куплі аўтамабіляў у крэдыт, а таксама больш высокія стаўкі па крэдытных пластыкавых картках.
0
0
0
0
0
0