Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» занепакоена фактамі праследавання беларускіх праваабаронцаў з боку ўлад за іх прафесійную дзейнасць. Паведамленне «Міжнароднай амністыі» размешчана на сайце арганізацыі ў сувязі з затрыманнем Алеся Бяляцкага.

«Вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня ў цэнтры Мінска, Беларусь. „Міжнародная амністыя“ занепакоена тым, што ён зведаў праследаванне за сваю прафесійную дзейнасць», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы вечарам 4 жніўня ў Мінску супрацоўнікамі дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Ён падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 КК). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — пазбаўленне волі на сем гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

5 жніўня стала вядома, што Мінюст Літвы ў рамках дзейнага з Беларуссю дагавора перадаў у Мінск звесткі аб рахунках 400 беларускіх грамадзян, у тым ліку Алеся Бяляцкага, што і стала падставай для яго арышту.

Абурэнне ў сувязі з арыштам беларускага праваабаронцы выказалі шэраг праваабарончых структур, многія грамадскія і палітычныя дзеячы, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і іншых краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?