15-гадовая абітурыентка стала студэнткай медуніверсітэта, набраўшы 379 балаў.
Сёлета ў медыцынскія ВНУ быў вельмі высокі прахадны бал. Напрыклад, выпускніца Баранавіцкай гімназіі № 2 Анастасія Козел паказала найлепшы ў краіне вынік пры паступленні ў медыцынскія ВНУ. Яна набрала 388 балаў.
Як паведамляе «Медыцынскі веснік», па рускай мове ў дзяўчыны 100 балаў, па хіміі — 98, па біялогіі — 90, а па атэстаце — 100 балаў. У мінулым годзе крыху менш — 382 балы — паказаў Уладзіслаў Петрашкевіч. Цяпер ён другакурснік стамфака БДМУ.
А вось у Гродзенскім медуніверсітэце найлепшай стала Людміла Калацэй — 379 балаў. Дарэчы, дзяўчыне ўсяго 15 гадоў: у школу яна пайшла ў 4 гады.
0
0
0
0
0
0