Гульня 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе паміж ФК «Мінск» і БАТЭ (Барысаў) перанесена з 13 жніўня на пятніцу, 12 жніўня, паведамляе сайт барысаўскага клуба.

Матч пройдзе на сталічным стадыёне «Дынама», пачатак, а 19-й. Традыцыйна на хатнія паядынкі «Мінска» уваход бясплатны.

Перанос гульні звязаны з выступленнем БАТЭ ў Лізе чэмпёінаў.

Так, на «Дынама» 16 жніўня (аўторак) БАТЭ правядзе першы матч плей-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў супраць аўстрыйскага «Штурма». Пачатак гульні ў 21:45.

Цана білетаў — 10 000, 20 000, 30 000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?