А таксама яшчэ больш за 40 палітычных зняволеных.

«Мы вельмі занепакоеныя арыштам Бяляцкага, які з’яўляецца выдатным барацьбітом за правы чалавека і кіраўніком НДА “Вясна” — адной з усяго толькі двух праваабарончых арганізацый Беларусі», — заявіў на брыфінгу 8 жніўня прадстаўнік Дзярждэпартамента Марк Тонар. «ЗША заклікаюць урад Беларусі неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць Бяляцкага, а таксама яшчэ больш за 40 палітычных зняволеных», — цытуюць тонара РІА Новості.

Паводле яго слоў, няўрадавыя арганізацыі, такія як «Вясна», гуляюць крытычную ролю ў любым дэмакратычным грамадстве, а арышт Бяляцкага штурхае Беларусь яшчэ бліжэй да самаізаляцыі і сведчыць аб парушэнні стандартаў дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона.

Кіраўнік незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы і заключаны пад варту 4 жніўня. Ён з’яўляецца падазраваным па справе, распачатай па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?