Якія былі матывы Гарбачова, калі ён пачаў перабудову, і на чым ён спатыкнуўся? Адказ на гэтыя пытанні нямецкі штотыднёвік Der Spiegel прапануе шукаць у «дагэтуль невядомых дакументах» з асабістага архіва «першага і апошняга прэзідэнта СССР».
Пакідаючы Крэмль, «прэзідэнт без краіны» забраў афіцыйныя паперы за перыяд свайго знаходжання ва ўладзе. Цяпер «каля 10 тыс. дакументаў» захоўваюцца ў маскоўскім будынку
Архіў уключае паперы дарадцаў Гарбачова па замежнапалітычных справах — Вадзіма Загладзіна і Анатоля Чарняева, у тым ліку пратаколы перамоваў з замежнымі лідарамі і дыскусій у Палітбюро, рукапісныя рэкамендацыі Гарбачову, запісы тэлефонных размоваў. Гэтыя дакументы «ілюструюць фінал камуністычнага эксперыменту», у іх асвятляюцца ўсе без выключэння тэмы, з якімі даводзілася мець справу «самаабвешчанаму абнаўляльніку Саюза».
Гарбачову раяць, як лепш скончыць вайну ў Афганістане, рэкамендуюць не даваць аўдыенцыі галаве Арганізацыі вызвалення Палесціны Ясеру Арафату, а нямецкага лётчыка Маціяса Руста, які здзейсніў пасадку на Краснай плошчы, наадварот, прыняць у Крамлі («Ёсць сумневы ў яго псіхічным стане», — тлумачаць дарадцы). Ад «даносчыкаў у СЕПГ» генеральны сакратар даведваецца, як дрэнна ідуць справы ў ГДР, яму паведамляюць, што піша пра Раісу Гарбачову Paris Match і як спявачка Ала Пугачова ў нямецкай газеце адгукнулася пра перабудову. Пра тое, што
Асобныя дакументы Гарбачоў выкарыстаў у сваіх кнігах, чым «моцна дадзеў цяперашняму крамлёўскаму кіраўніцтву», але «большасць папер да гэтага часу застаюцца пад спудам», і ў асноўным таму, што «не ўкладваюцца ў той вобраз, які стварыў сабе сам Гарбачоў: вобразу мэтанакіраванага, перадавога рэфарматара, які крок за крокам мяняе на ўласны густ сваю велізарную краіну».
З атрыманых Der Spiegel дакументаў «вынікае тое, што вельмі не хацеў бы даводзіць да агульнага ведама Гарбачоў: што ён падпарадкаваўся плыні падзей у паміраючай савецкай дзяржаве і ў хаосе тых дзён часта страчваў арыентацыю.А акрамя таго, што ён паводзіў сябе двудушна і — насуперак уласным сцверджанням, час ад часу аб’ядноўваўся з прыхільнікамі жорсткага курсу ў партыі і арміі. Крамлёўскі начальнік, такім чынам, зрабіў тое, што робяць многія дзяржаўныя мужы пасля сыходу ў адстаўку: пасля ён моцна падхарашыў партрэт смелага рэфарматара».
«На Захадзе Гарбачова ўсхваляюць за тое, што ён не стаў гвалтоўнымі метадамі пярэчыць крушэнню Савецкага Саюза. У рэчаіснасці ж да гэтага часу незразумела, ці не даваў шэф Крамля санкцый на ваенныя дзеянні супраць грузінаў, азербайджанцаў і літоўцаў, паўстанцаў у 1989–1991 гадах супраць цэнтральнай улады Масквы… Пасля ён нікога не прыцягнуў да адказнасці; яшчэ і сёння ён кажа, што гэта „вялікая загадка“, хто аддаў загад выкарыстаць сілу».
Spiegel прыводзіць цытату з пратакола сустрэчы Гарбачова са старшынёй СДПГ
На паседжанні Палітбюро 4 кастрычніка 1989 Гарбачову даклалі, што на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне загінула 3 тыс. чалавек. Паводле дадзеных Spiegel, ён адрэагаваў так: «Трэба быць рэалістамі, ім трэба было абараняцца, і мы будзем рабіць тое ж самае. 3000… ну і?» Падчас публікацыі гэтага пратаколу дадзены пасаж таксама быў выкраслены, гаворыцца ў артыкуле.
У студзені 1991 года «пад націскам спецслужбаў і войска» Гарбачоў пагадзіўся і на «вельмі безнадзейную авантуру» ў Літве. За два дні да штурму тэлецэнтра ў Вільні, падчас якога загінула 14 чалавек, Гарбачоў запэўніваў прэзідэнта ЗША Джорджа
Чарняеў з гэтай нагоды напісаў шэфу ліст наступнага зместу: «Міхаіл Сяргеевіч! Вашая размова ў Вярхоўным Савеце (з нагоды падзей у Вільні) азначала канец. Гэта быў не выступ значнага дзяржаўнага дзеяча. Гэта была блытаная, з запінкамі, гаворка… Вы, відавочна, не ведаеце, што пра вас думаюць у народзе — на вуліцах, у крамах, у тралейбусах. Там толькі і кажуць, што пра „Гарбачова і яго хеўру“. Вы казалі, што жадаеце змяніць свет, і сваімі ўласнымі рукамі гэтую працу губіце» .
Значны след у паперах Гарбачова пакінуў
Па яго назіраннях, сам Гарбачоў успрымаў гэтую сітуацыю як «прыніжальную». Да верасня 1991 года эканамічнае становішча краіны стала такім адчайным, што Гарбачову ў размове з міністрам замежных справаў Германіі