Украінскую сеціўную прастору ўскалыхнула відэа з футбольнага матчу «Дынама» (Кіеў) — «Карпаты» (Львоў). Кіеўскі фан-сектар у рыфмаванай форме аблаяў прэзідэнта Януковіча.

Варта адзначыць, што падобнымі выпадамі ў адрас Януковіча адзначаецца амаль кожны кіеўскі матч.

Відэа з «крычалкай» шырока распаўсюдзілася на YouTube, але аўтары скардзяцца, што «яго ўвесь дзень выдаляюць спецслужбы».

Нагадаем, падобны інцыдэнт меў месца і на выяздным матчы Лігі чэмпіёнаў барысаўскага БАТЭ супраць літоўскага «Экранаса» (Панявежыс). Тады беларускія заяўзятары узяліся дружна скандаваць «ШОС!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?