Актывісты моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты» правялі ў пераходзе метро акцыю ў падтрымку праваабаронца Алеся Бяляцкага.
Акцыя распачалася а 14.30 у пераходзе метро станцыі "Плошча Якуба Коласа".
Актывісты заклеілі сцены перахода плакатамі ў падтрымку Алеся Бяляцкага.
Тэхналогіі грамадзняскага супраціву.
Імправізаваная скрынка для грошай, якія Бяляцкі "вінен" дзяржаве.
Акцыя прайшла без затрыманняў.
Цікаўныя мінакі - спыняліся, а астатнія - некуды спяшаліся.
А 14.30 актывісты «Маладых дэмакратаў» прыйшлі ў пераход станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» і заклеілі яго сцены плакатамі ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Разам з плакатамі быў прынесены стол і скрынка для збору грошай, якія Бяляцкі па інфармацыі следства вінен дзяржаве. Мінакам раздаваліся інфармацыйныя матэрыялы аб арышце праваабаронца Алеся Бяляцкага. Флэшмоб прайшоў без затрыманняў.