Сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Паўлу Севярынцу, асуджанаму за ўдзел мірнай акцыі пратэсту 19 снежня да трох гадоў «хіміі», не знайшлося месца ў спецустановах Віцебскай вобласці. Пра гэта яму паведамілі, сёння, 9 жніўня, у крымінальна-выканаўчай інспекцыі Першамайскага РАУС горада Віцебска. Адбываць пакаранне ён будзе ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну Берасцейскай вобласці.

Геаграфічна гэтае месца адбыцця пакарання з’яўляецца адным з самых аддаленых у Беларусі ад роднага гораду Паўла Севярынца — Віцебска.
Прыбыць у вёску Куплін сустаршыня БХД павінен ужо ў чацвер, 11 жніўня.

Нагадаем, што яшчэ ўчора Паўлу Севярынцу казалі, што адбываць пакаранне ён будзе ў Віцебскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?