Сталічныя ўлады шчыльна заняліся веласіпедным рухам. Можна толькі вітаць прапановы, зацверджаныя Мінскай гарадской камісіяй па бяспецы дарожнага руху. Некаторыя з гэтых ідэй, пры іх належнай рэалізацыі, падымуць рэйтынг сталіцы Беларусі як горада, прыдатнага да язды на веласіпедах.

У прыватнасці, да 1 кастрычніка 2011 года павінны быць зніжаныя бардзюры на праспекце Незалежнасці ў месцах, дзе мае праходзіць будучая веладарожка.
За наступныя два тыдні пасля выканання гэтай задачы ДАІ мусіць «устанавіць тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху». Іншымі словамі, нанесці на асфальт разметку і паставіць адпаведныя знакі.

Апроч таго, на існуючых аўтастаянках, а таксама каля крамаў і гандлёвых цэнтраў будуць выдзеленыя спецыяльныя месцы для захоўвання веласіпедаў.

Але скандал можа выклікаць пункт 11.3 прынятай канцэпцыі.

У ім мяркуецца… «прапрацаваць мэтазгоднасць і тэхнічную магчымасць укаранення сістэмы збірання платы за карыстанне веладарожкамі».
Атрымліваецца, у Мінску могуць з’явіцца першыя платныя дарогі — для веласіпедыстаў. Увядзенне такога палажэння мала таго што тэхнічна немагчыма рэалізаваць, дык яшчэ і зводзіць на нішто ўсе захады па прапагандзе веласіпеднага руху.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?