Знятыя ў Беларусі індыйскія фільмы раскажуць пра прыгажосць беларускай прыроды і дапамогуць прыцягнуць сюды турыстаў з Індыі.

Аб гэтым 10 жніўня паведаміў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню незалежнасці гэтай краіны, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Беларусі Манодж Бхарці.

«Вытворчасць фільмаў і турызм — гэта дзве шматабяцальныя сферы для нашага далейшага супрацоўніцтва, — лічыць пасол. — Я хачу праінфармаваць сваіх суайчыннікаў аб Беларусі шляхам здымкі тут індыйскіх фільмаў».

Як адзначыў дыпламат, «патрэбна прыкласці пэўныя намаганні для развіцця турызму пры дапамозе індыйскіх фільмаў, што дасць магчымасць запоўніць прабел ведаў індыйцаў аб Беларусі і будзе садзейнічаць развіццю міжасобасных кантактаў і турызму».

Індыйскае пасольства ў Мінску мае намер арганізаваць шэраг культурных паказаў, фестываляў кіно і гандлёвых выставак ужо ў бліжэйшыя месяцы не толькі ў вялікіх, але і малых гарадах Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?