Капітан судна быў нецвярозы. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

10 жніўня ў 750 метрах ад берага затанула прагулачная лодка, паведамляе «Новы Рэгіён — Крым». На лодцы, разлічанай на 12 чалавек, на момант здарэння знаходзіліся 31 пасажыр (з іх — двое дзяцей) 3 члены экіпажа. Сярод пасажыраў былі 15 грамадзян Расіі, 6 грамадзян Беларусі і 10 грамадзян Украіны.

Дзякуючы дапамозе двух суднаў камунальнага і прыватнага прадпрыемстваў усіх людзей удалося зняць катэра і даставіць іх на бераг. Пацярпелых няма.

Лодкай кіраваў 35-гадовы сын уласніка судна. Паводле інфармацыі міліцыі, ён быў нецвярозы. Пасажыры лодкі выправіліся ў мора, каб заняцца дайвінгам. У пэўны момант адзін з бартоў захліснула бакавая хваля, і лодка пачала імкліва тануць.

Нагадаем, што 10 ліпеня ў Татарстане патануў прагулачны параход «Булгарыя». 126 з 205 пасажыраў і членаў экіпажу загінулі. У тым ліку і грамадзянка Беларусі, сястра капітана «Булгарыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?