Літва не перадавала Беларусі дадзеныя аб іншых праваабаронцах, паведаміў у чацвер міністр юстыцыі Рэмігіюс Шымашус, чыё ведамства падвергнулася крытыцы ў сувязі з прадастаўленнем інфармацыі аб двух актывістах арганізацыі «Вясна».

«Дзякуй Богу, падобна да таго, што іншых інцыдэнтаў падобга кшталту атрымалася пазбегнуць. Міністэрства юстыцыі не перадавала ніякіх іншых дадзеных аб магчымых дысыдэнтах ці праваабаронцах», — заявіў міністр у інтэрв’ю Žinių radijas.

У сераду Мінюст паведаміў, што, кансультуючыся з Міністэрствам замежных справаў, правярае дадзеныя аб прадстаўленай Менску ў гэтым і мінулым годзе інфармацыі па дамове аб прававой дапамозе.

Мінюст і МУС Літвы падвергнуліся крытыцы, калі высветлілася, што інфармацыю аб руху грашовых сродкаў на рахунках затрыманага ў Менску праваабаронца Алеся Бяляцкага ў літоўскіх банках прадаставіў Беларусі Мінюст Літвы. Менску таксама была перададзеная інфармацыя аб іншым прадстаўніку арганізацыі «Вясна» Валянціне Стэфановічы.

Службовыя асобы Літвы прынеслі прабачэнні блізкім Бяляцкага за гэты інцыдэнт. Затрыманы праваабаронца падазраецца ва ўтойванні падаткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?