Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у аддзелах культуры прызначаюць «адказных за мерапрыемствы па серадах»

 Нас чакае новы аграсэкс на Кастрычніцкай? Канцэрт 29 чэрвеня 2011.

Нас чакае новы аграсэкс на Кастрычніцкай? Канцэрт 29 чэрвеня 2011.

У рэдакцыю «НН» патэлефанаваў чытач, які працуе ў адной з мінскіх установаў культуры. Па яго інфармацыі, кіраўніцтва ўстановы тыдзень таму атрымала загад ад аддзела культуры райвыканкама «прызначыць адказнага па мерапрыемствах па серадах». На гэтым тыдні ад выканкама як быццам прыйшло новае ўказанне: скласці спіс тых, хто будзе ўдзельнічаць у культурных мерапрыемствах.

Як мяркуе наш чытач, маюцца на ўвазе мерапрыемствы кшталту нечаканага канцэрта на Кастрычніцкай плошчы, які адбыўся 29 чэрвеня падчас «акцыі маўклівага супраціву». Што цікава, маўклівыя пратэсты пераносяцца на восень, а альтэрнатыўныя мерапрыемствы па серадах ужо пачаліся — на мінулым тыдні быў арганізаваны канцэрт самадзейнасці, на які «запрасілі» супрацоўнікаў культурных устаноў.

«Гэта ўжо амаль класіка, — тлумачыць наш чытач. — Перад любой буйной апазіцыйнай акцыяй у нашага кіраўніцтва абавязкова знаходзіцца нейкае мерапрыемства, на якое трэба абавязкова адправіць людзей. На паперы такія рэчы звычайна не афармляюцца, таму даказаць наяўнасць самога факта становіцца немагчыма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?