Маці асуджанага за Плошчу Мікіты Ліхавіда Алена гэтак пракаментавала звесткі пра памілаванне дзевяці палітвязняў.

Алена Ліхавід (справа) выходзіць з Акрэсціна, куды яе ўпяклі за ўдзел у маўклівых пратэстах. Фота «Еўрарадыё».

Алена Ліхавід (справа) выходзіць з Акрэсціна, куды яе ўпяклі за ўдзел у маўклівых пратэстах. Фота «Еўрарадыё».

«Не ведаю імёнаў тых, каго вызваляць, але перакананая, што гэта будуць першыя вызваленыя, але не апошнія. Гэта першая ластаўка. Сітуацыя саспела для таго, каб вызваліць ўсіх палітвязняў, а не толькі тых, хто папрасіў пра гэта асабіста Лукашэнку. Мой Мікіта сярод першай хвалі вызваленых наўрад ці будзе. Ва ўсякім разе, ён не пісаў такога прашэння, мяркуючы па ягоным апошнім лісце, дзе ён напісаў, што не гандлюе сваім імем і годнасцю. І адвакатка пра вызваленне нічога не ведае, я толькі што з ёй размаўляла. Калі б вызвалялі Мікіту, ёй бы маглі паведаміць… Але я не асуджаю і тых, хто напісаў — яны усё роўна невінаватыя. Вось вы мне пазванілі ў момант, калі я на пошце, пасылаю бандэрольку Мікалаю Статкевічу, у якога заўтра дзень народзінаў. Мяркую, яму гэтая навіна будзе вельмі прыемная, што пачалі вызваляць. Значыць, хоць крыху пазней, але і такіх як ён вызваляць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?