У Іспанію, дзе з 16 па 21 жніўня пройдуць урачыстасці, прысвечаныя Сусветнаму дню каталіцкай моладзі, чакаецца прыезд каля 2 млн маладых пілігрымаў з 170 краін свету. Прыбудзе ў Мадрыд і беларуская дэлегацыя.
Як паведаміў агенцтву БелТА каардынатар пілігрымак Віцебскай епархіі
Нягледзячы на тое, што сама падзея святкуецца Каталіцкай царквой, запрашэнне распаўсюджваецца на ўсіх маладых людзей.З Беларусі разам з каталікамі едуць і праваслаўныя. «Вельмі важна, што юнакі і дзяўчаты з усяго свету, незалежна ад іх веравызнання і рэлігійных перакананняў, збіраюцца разам у адным горадзе», — падкрэсліў ксёндз Вячаслаў.
Для ўдзельнікаў запланавана шмат цікавых культурных мерапрыемстваў. У праграме -канцэрты, выставы, экскурсіі па музеях, тэатральныя паказы. Але галоўнай падзеяй будзе сустрэча паломнікаў з Папам Рымскім Бенедыктам XVI.
Такія міжнародныя сустрэчы праводзяцца раз на 3 гады. У астатні час Сусветны каталіцкі дзень моладзі адзначаецца ў межах кожнай каталіцкай дыяцэзіі. Штораз міжнародная моладзевая сустрэча праводзіцца ў розных краінах. Напрыклад, папярэдняя адбылася ў Сіднэі. Плануецца, што наступная пройдзе ў