Прэм’ер-міністр Эстоніі Андрус Ансіп і міністр абароны Март Лаар запэўнілі, што мужчыну, які ўварваўся ў Міністэрства абароны, хутчэй за ўсё натхніў нарвежскі тэрарыст Андэрс Брэйвік, і, мяркуючы па тым, што ў яго з сабой было шмат выбухоўкі, у злачынца былі вялікія планы.
У Карэна Драмбяна было з сабой каля сотні патронаў і торба з выбуховымі пакетамі. Акрамя таго, у яго быў супрацьгаз, сказаў міністр абароны Март Лаар.
Дзякуючы прафесіяналізму і самаадданасці ўдзельнікаў Народнага апалчэння, якія ахоўвалі міністэрства, злачынца здолелі хутка лакалізаваць у кабінеце ў правым крыле першага паверха, расказаў Лаар.
Згодна з планам эвакуацыі, з будынка праз заднія дзверы былі выведзеныя супрацоўнікі міністэрства, людзі, што былі на першых паверхах, выскачылі ў акно.
Прэм’
Паводле словаў Ансіпа, мужчына не высоўваў ніякіх палітычных ці іншых патрабаванняў. «Матыў яго паводзінаў застаўся незразумелым», — сказаў прэм’ер.
«Гэтае здарэнне засмучае. Відаць, кагосьці натхніла тое, што здарылася ў Нарвегіі», — сказаў Ансіп.