Намесніцу міністра юстыцыі Беларусі Алу Бадак і некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў беларускага рэжыму на гэтым тыдні не прапусцілі праз літоўскую мяжу.
Пра гэта ў чацвер увечары паведаміла агенцтва BNS са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Паводле звестак агенцтва, ля мяжы літоўскія памежнікі вырашылі вярнуць назад суддзю Вярхоўнага суда Аляксея Рыбакова і двух дэпутатаў. Аднак у Літву прыбыла група іншых чыноўнікаў, сярод якіх былі прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры і Міністэрства ўнутраных справаў.

Літоўскае тэлебачанне паведаміла ў чацвер вечарам, што намеснік міністра юстыцыі А. Бадак уключаная ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?