Паводле наяўнай інфармацыі, экс-кандыдатаў у прэзідэнты сярод дзевяці памілаваных няма, бо ні Мікалай Статкевіч, ні Дзмітрый Ус, ні Андрэй Саннікаў прашэнняў аб памілаванні не падавалі.

У МУС Беларусі заявілі, што па стане на 18.00 11 жніўня ўказ да іх яшчэ не паступаў.

Нагадаем, да крымінальнай адказнасці за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года і ўдзел у іх было прыцягнута каля 40 чалавек.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?