Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька працягвае прапагандаваць ідэю захавання прватнага сектара ў сталіцы. У адрозненні ад Ладуцькі ягоны папярэднік, Міхаіл Паўлаў, хацеў як мага хутчэй пазбавіцца ад вясковых хатак пасярод Мінска.
Зараз у горадзе 17 тысяч прыватных хат, 14 тысяч з іх планавалі знесці, але зносілі кожны год не больш за сотню.І пакуль уладальнікі асобных катэджаў вялі судовыя войны з горадам за права існавання, тармозячы знос, улады заўважылі: прысуджаны да зносу прыватны сектар ператвараўся ў трушчобы, а той, дзе знос не планавалі — у элітную забудову. Ёсць у народа грошы на асабнякі, толькі дай яму права зносіць старое і будаваць новае!
Першая — больш за 12 тысяч хат атрымае права рабіць на сваіх участках усё, што заўгодна.Зараз увесь прыватны сектар будзе падзелены на чатыры катэгорыі.
У хатах, якія могуць патрапіць пад знос з 2025 па 2030 год, дазволена рэканструкцыя з прыбудовай памяшканняў нежылога прызначэння — напрыклад, ваннай, туалета, гаспадарчых прыбудоў плюс падлучэнне да камунікацый.
Тым, хто можа быць знесены да
Нарэшце, каля 700 астатніх хат усё ж будуць знесеныя. Гэта тыя, што трапляюць пад інжынерныя камунікацыі, сеткі, аўтадарогі.У іх дазваляецца толькі бягучы рамонт і падлучэнне да камунікацый.