Сталічнай міліцыяй распачатыя дзве крымінальныя справы ў дачыненні да 24-гадовага хлопца, які блакаваў кампутарную інфармацыю сталічнага прадпрыемства.

Следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама распачатая крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Мінска, які з 15 лютага па 8 красавіка, выкарыстоўваючы кампутар па месцы жыхарства, ажыццяўляў хакерскія атакі на адно сталічнае прадпрыемства.

Паводле дадзеных сталічнай міліцыі, хлопец з мэтай азнаямлення з канфідэнцыйнай кампутарнай інфармацыяй ТДА «ЦДИАДТС» і хочучы перашкодзіць нармальнаму функцыянаванню названага прадпрыемства, з дапамогай кампутарнай тэхнікі і інтэрнэту, з выкарыстаннем лагінаў і пароляў карыстальнікаў, здзейсніў несанкцыянаваныя доступы і спробы ажыццяўлення доступаў да кампутарнай інфармацыі названага прадпрыемства. Дадзеная інфармацыя захоўвалася ў сістэмах СП ТАА «Дзелавая сетка» і ТАА «Адкрыты кантакт», аднак хакер здолеў пракрасціся туды і двойчы — 26 лютага і 23 сакавіка — блакаваць кампутарную інфармацыю ТДА.

Па дадзеных фактах у дачыненні да падазраванага распачатыя крымінальныя справы па ч.1 арт.14, і ч.2 артт.349 (замах на несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, зроблены з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці, або групай асобаў па папярэдняй змове, альбо асобай, якія маюць доступ да кампутарнай сістэмы або сеткі) і ч.21 арт.351 (наўмыснае знішчэнне, блакаванне, прывядзенне ў непрыдатны стан кампутарнай інфармацыі або праграмы, альбо вывад з ладу кампутарнага абсталявання, альбо разбурэнне кампутарнай сістэмы, сеткі або машыннага носьбіта (кампутарны сабатаж) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Вядзецца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?