55 гадоў таму, 13 жніўня 1956 года, пайшоў з жыцця Народны паэт Беларусі Якуб Колас. Аўтар шэдэўраў, педагог, вучоны, дзяржаўны дзеяч, чалавек вялікай і шчодрай душы — такім быў Якуб Колас.

15 жніўня а 15-й гадзіне на Вайсковых могілках сталіцы адбудзецца памінальны мітынг і ўскладанне кветак да помніка песняра. Удзел у ім возьмуць нашчадкі Якуба Коласа, грамадскія дзеячы.

Запрашаем усіх неабыякавых далучыцца да жалобнай імпрэзы

З павагай,

музейцы-коласаўцы