Віктар Івашкевіч, адказваючы на пытанні сяброў суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», расказаў пра планаваны фармат акцыі «Народны сход».

«Мінскі аргкамітэт Народнага сходу вызначыў, што Мінскі гарадскі сход будзе праводзіцца 8 кастрычніка, у парку Дружбы народаў (плошча Бангалор), з 13.00.
На сходзе будуць прыняты патрабаванні да ўлады, абраны прадстаўнікі, якія перададуць дакументы, прызначана дата, месца і час наступнага сходу, на якім людзі абмяркуюць рэакцыю ўладаў і прымуць рашэнні пра дзеянні, якія павінны будуць прымусіць улады выканаць патрабаванні народа», — паведаміў палітык.

«Нам не патрабуецца ні падаваць заяўку на сход, ні атрымліваць дазвол на яго, — мяркуе Віктар Івашкевіч. — Калі ўлады скажуць, што месца правядзення народнага сходу замінавана, то яны павінны будуць прапанаваць іншае месца сходу, і мы туды арганізавана пяройдзем».

Арганізатары Народнага сходу апелююць да закона «Аб масавых мерапрыемствах», у якім удакладняецца, што «парадак арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў, усталяваны Законам, не распаўсюджваецца на сходы, якія праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь пра рэспубліканскія і мясцовыя сходы».

Такім чынам,

фармальна мясцовы сход з’яўляецца мерапрыемствам іншага кшталту, чым мітынгі і дэманстрацыі.
У заканадаўстве на гэты конт ёсць наступная трактоўка:

«Рашэнне пра скліканне мясцовага сходу, нормах прадстаўніцтва і парадку абрання ўпаўнаважаных для ўдзелу ў мясцовым сходзе афармляецца пратаколам паседжання арганізацыйнага камітэта ці ініцыятыўнай групы і даводзіцца да ведама грамадзянаў, якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі, не пазней чым за 15 дзён да правядзення мясцовага сходу з указаннем часу, месцу яго правядзення і пытанняў, што выносяцца для абмеркавання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?