На 1 жніўня аб'ём наяўных грошай у звароце склаў 7,059 трыльёна рублёў. У параўнанні з ліпенем ён павялічыўся яшчэ на 11,4%.

Такім чынам, з пачатку года аб'ём наяўных грошай вырас на 57,1%.

Рублёвая грашовая маса, якая ўключае ў сябе наяўныя грошы, рублёвыя дэпазіты, а таксама сродкі ў рублёвых каштоўных паперах, за студзень-ліпень вырасла на 29,8% (у тым ліку за ліпень на 5,5%).

На 2011 год Нацбанк ацэньваў прырост рублёвай грашовай масы - 27-29%. Як бачна, норма выкананая ўжо за паўгоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?