Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць аналіз проб вады, адабраных на Вілейскім вадасховішчы. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення рэгулявання ўздзеяння на атмасфернае паветра і водныя рэсурсы Мінпрыроды Сяргей Заўялаў.
Заўялаў заявіў, што прадстаўнікі ведамства выязджалі на Вілейскае вадасховішча 10 жніўня, і
«там няма той карціны, якая паказаная» на фотаздымках у інтэрнэце.Паводле яго слоў, прадстаўнікі прыродаахоўных службаў знайшлі «некалькі мёртвых рыбінак» і паласу ў вадзе
Паводле яго слоў, адабраныя пробы вады, праводзіцца іх аналіз. «Ён не так хутка робіцца, але, я магу сказаць, што
нічога страшнага там няма», —сцвярджае Заўялаў. Наяўная сітуацыя не акажа ніякага ўплыву на якасць вады ў Мінску і на сумежнай тэрыторыі ў Літве, падкрэсліў ён.
Нагадаем, 10 жніўня начальнік аддзела дзяржкантролю за аховай і выкарыстаннем атмасфернага паветра і водных рэсурсаў Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый Бакуновіч заявіў, што на здымках у інтэрнэце выяўленыя «натуральныя прыродныя працэсы» цвіцення