Адным з самых інтрыгуючых наступстваў беларуска‑расейскай дамовы па газе зьяўляецца лёс часопісу «Планета», якім руліць вядомы Сева Янчэўскі. Яго прадукт, які дарэчы лічыцца ідэйным рупарам рэжыму, афіцыйна заснавала і выдае адкрытае акцыянерная кампанія «Белтрансгаз».

У кантэксце будучай рэструктуалізацыі БТГ (пераход фірмы ў фармат сумеснага расейска ‑ беларускага СП), выданне непазбежна чакаюць рэформы.

Прызначаны Мілерам у раду акцыянераў кампаніі расейскі попка‑чыноўнік, проста афігее ад зместу і канцэпцыі часопісу, які яму запрапануюць фінансаваць.

Як вам наступныя загалоўкі з архіву «Планеты»: «Сценарій‑2008 Возможен ли захват чеченскими террористами атомной станции вблизи Москвы?, «ХОДорУ сказали НЕТ! Ходорковский показал Кремлю, как надо объединять оппозицию ‑ от «правых» до «левых»», «Марш, марш, левой!.. Поколение «пепси» уходит В России поднимается новая красная волна»…

Гэткая чырвона ‑ карычневая муць разбаўлена элегіямі пра геній Лукашэнка і супер‑сенсацыямі кшталту: «ЗОМБИ ТАЙНЫ ЖИВЫХ МЕРТВЕЦОВ Зачем спецслужбы используют черную магию вуду», «ВОЗМОЖНО ЛИ ОТМЕНИТЬ СТАРЕНИЕ ЧЕЛОВЕКА?». «Город будущего Возможно, в будущем люди переселятся в и... под воду»…

Увогуле цяжка ўявіць як лукшэнкаўскія лектары ‑ прапагандысты могуць юзаць «Планету» для правядзення палітінфармацый. Уяўляеце: «Сёння, таварышы, мы разглядзім два пытанні – барацьба з бюракратыяй у кантэксце дырэктывы нумар два і загадка зомбі ‑ тайны жывых мерцвякоў. Яшчэ больш цяжка зразумець – якога мембера Мілеру – Грэфу башляць Севе за тэксты пра зомбі і оды антыпуцінскай апазіцыі.

Відавочна, рэформы на «Планеце» непазбежныя і орган Белтрансгазу чакаюць вясёлыя метамарфозы.

Прабіў час ісціны для заснавальніка БРСМ! Калі Сева вялікі патрыёт, ён павінны сам

зваліць з пасады рэдактара Планеты, каб не выставіць шасцёркай газпромаўскіх нуворышаў.

Інакш Сева ў вачах грамадства стане калабрацыяністам, які паціху лажыцца пад Міллера.

Што ж, таксама ня дрэнны джоб.

У такім разе раю Севе хутчэй заціснуць артыкул а ‑ ля «Падчас раскопак Ноўгараду археолагі знайшлі ідала славянскага бога з надпісам Газпром».

Шукаць новага выдаўца? Напрыклад, »філантропамі» могуць стаць яшчэ не акцыянаваныя і ня прададзеныя расейцам БелАЗ, Беларускалій або МТЗ?

Аднак, выходзячы з актуальнага трэнду ‑ ўвець сектар перспектыўнай гаспадаркі ( дзяржаўныя кампані, якія патэнцыйна могуць башляць за друк «Планеты») позна ці рана прададуць расейцам), раю Севе не ўпадаць ў істэрычны чейнж спонсараў.

Трэба заціхарыцца ‑ канчаткова сыйсьці ў тэмы аб тым, што чалавецтву пагражае бунт машынаў, разбаўляючы іх артыкуламі «Греф –Міллер – новыя «Кутузаў‑Баграціён», «Газ – новая славянская рэлігія», «Пад час раскопкаў у Новгарадзе знайшлі ідала архічнага славянскага бога з надпісам Газпром»...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?