Самалёт «Белавія» здзейсніў вымушаную пасадку ў Сочы. Пра гэта паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю авіяперавозчыка Вольга Герасенка. Самалёт Боінг 737, які выконваў рэйс "Батумі-Мінск" 12 жніўня 2011 года ў 4.37 раніцы па мінскім часе здзейсніў вымушаную пасадку ў аэрапорце Сочы.

Пры наборы самалётам вышыні прыборы ў кабіне пілотаў паказалі, што пасажырскі салон не герметызуецца.
Экіпажам было прынята рашэнне пра змушанаую пасадку ў бліжэйшым аэрапорце. Прычыны высвятляюцца.

«Дзеянні экіпажа былі правільныя. Авіякампанія прыносіць свае прабачэнні і акажа ўсю неабходную дапамогу пасажырам, якія ляцелі рэйсам Батумі-Мінск», - пракаментаваў сітуацыю генеральны дырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.

У Сочы накіраваны рэзервовы самалёт, які даставіў пасажыраў рэйса Батумі-Менск у Нацыянальны аэрапорт «Мінск».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?