Апеляцыйны суд ЗША прызнаў неканстытуцыйным закон аб абавязковым медыцынскім страхаванні. Абама падтрымлівае гэты закон
і неаднаразова заяўляў, што закон не ўваходзіць у супярэчнасць з дзеючай канстытуцыяй.

Згодна з законапраектам, грамадзяне павінны ў абавязковым парадку набыць медыцынскую страхоўку. У адваротным выпадку ім пагражае штраф.

Рашэнне прыняў апеляцыйны суд 11-й акругі ЗША, які размяшчаецца ў Атланце. Згодна з рашэннем, Кангрэс перавышае свае паўнамоцтвы, патрабуючы ад амерыканцаў набыць страхоўку. Іншыя палажэнні закона застаюцца ў сіле.

Як чакаецца, законнасць абавязковага медыцынскага страхавання цяпер разгледзіць Вярхоўны суд ЗША.

Закон стаў самым значным і радыкальным новаўвядзеннем у галіне аховы здароўя з 1965 года. Медыцынскае страхаванне распаўсюджана на 32 млн чалавек. Абама мяркуе, што ў 20-гадовай перспектыве прыняцце закона дазволіць выйграць каля $ 1 трыльёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?