Вызваленыя палітвязні прыбываюць у Мінск.

Трох з іх, адпушчаных з Бабруйскай калоніі, у Мінску на вакзале сустракалі журналісты. На паўгадзіны раней за іх у сталіцу прыбыў Васіль Парфянкоў з Оршы.

Як расказалі палітвязні, і Парфянкоў, і Дрозд, і Казакоў, усе трое пісалі прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі, перш чым атрымаць гэтае памілаванне. Казакоў сказаў, што не будзе расказваць пра акалічнасці напісання памілавання.

Дрозд адзначыў, што прапанова напісаць просьбу аб памілаванні была «карэктнай». Сваёй віны Дрозд у прашэнні не прызнаў. Архівіст Зміцер Дрозд выйшаў з турмы сівым, пастарэлым.

Парфянкоў зацеміў, што ў прашэнні аб памілаванні ён не прызнаў сябе віноўным, абмежаваўся просьбай выпусціць яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?