Photo.bymedia.net.

Photo.bymedia.net.

Скандальная гісторыя са збіццём ДАІшнікамі доктара ваўкавыскай бальніцы абляцела большасць беларускіх СМІ. Гродзенская міліцыя адмятала любыя прэтэнзіі ў свой бок, а Ваўкавыск бурліў — пацярпелага доктара ўсе ведалі як сумленнага прынцыповага чалавека.

Кропку ў спрэчцы паставіла абласная пракуратура — вінаватая міліцыя.
Вось толькі адказнасць для парушальнікаў будзе вынесеная толькі дысцыплінарная.

«Пракуратура палічыла дзеянні супрацоўнікаў ДАІ неправамернымі, — заявіў пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў. — Як ахоўнік закона, заяўляю, што ў дадзеным выпадку прымяненне відэаздымання не было прадугледжана заканадаўствам. Гэта асабістая ініцыятыва супрацоўнікаў ДАІ, якія такім чынам вырашылі падстрахавацца, каб п’яны кіроўца не сышоў ад адказнасці.

Што да прымянення наручнікаў, то відавочна, што працаўнікі ДАІ перавысілі свае паўнамоцтвы, пра што праінфармавана кіраўніцтва УУС.
Цяпер сканчаецца праверка, якую праводзіць служба ўласнай бяспекі УУС,
супрацоўнікі міліцыі будуць дысцыплінарна пакараны.
На мінулым тыдні працаўнікі ДАІ прыязджалі ў лякарню і прынеслі свае прабачэнні доктару. Ён прыняў прабачэнні,
цяпер канфлікт цалкам вычарпаны».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?