Двое хакейных суддзяў не змаглі здаць нарматывы на трываласць на перадсезонным зборы, які праходзіць на гэтым тыдні на базе новага Лядовага палаца ў Лідзе,
перадае карэспандэнт БелТА.

Як інфармуе афіцыйны сайт Беларускай федэрацыі хакея, з 8 па 10 жніўня на зборах у Лідзе займаліся галоўныя арбітры (рэферы).

Рэферы здавалі розныя тэсты, скіраваныя на праверку гатоўнасці да сезону, — тэарэтычны экзамен, практыкаванні на лёдзе, тэст Купера. Паводле словаў старшыні судзейскага камітэта Федэрацыі хакея Беларусі Яўгена Мерзлякова, у цэлым суддзі паказалі добрыя вынікі.

«Тэорыю здалі ўсе. Нарматывы на трываласць не змаглі здаць два чалавекі. Перад стартам чэмпіянату Беларусі ў іх будзе яшчэ адна спроба. Пры гэтым да іх у любым выпадку будуць ужытыя санкцыі: гэтыя суддзі не будуць абслугоўваць матчы першых пяці тураў. Правядзенне такіх збораў перад сезонам — відавочная неабходнасць. Да пачатку чэмпіянату ў суддзяў яшчэ ёсць час, каб прывесці сябе ў форму. На жаль, не ўсім хапае прафесіяналізму, каб падтрымліваць аптымальныя кандыцыі самастойна», — прыводзіць прэс-служба ФХРБ словы Яўгена Мерзлякова, які не стаў называць прозвішчаў арбітраў, што не вытрымалі выпрабаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?