Аляксандр Лукашэнка 11 жніўня падпісаў указ № 356 «Пра некаторыя пытанні будаўніцтва спальнага корпуса № 2 і рэканструкцыі спелеалячэбніцы дзяржаўнай установы «Рэспубліканская бальніца спелеалячэння».

У адпаведнасці з дакументам у лякарні будзе пабудаваны спальны корпус на 60 ложкаў, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Падземнае аддзяленне спелеалячэння на 60 ложкаў у змену пачало функцыянаваць на базе калійнага рудніка Першага рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій» (Салігорск Мінскай вобласці) у 1990 годзе. У цяперашні час арганізаваная работа ў дзве змены, што дае магчымасць прыняць 120 пацыентаў.

Рэспубліканская бальніца спелеалячэння на 120 ложкаў нароўні з традыцыйнымі метадамі лячэння ажыццяўляе спецыялізаванае лячэнне метадам спелеатэрапіі пацыентаў з хваробамі органаў дыхання, выкарыстоўваючы прыродныя фактары падземнай прасторы ў масіве каменнай солі і каллійным пласце. Аналагаў такіх падземных аддзяленняў у сусветнай практыцы няма. Бальніца аказвае спецыялізаваную медыцынскую дапамогу пацыентам як бясплатна, так і на платнай аснове.

З мэтай паляпшэння даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі насельніцтву метадам спелеатэрапіі будзе пабудаванае другое падземнае аддзяленне на 60 ложкаў у змену. Пры функцыянаванні такога аддзялення з’явіцца магчымасць дадаткова прымаць 120 пацыентаў за змену. Такім чынам, цягам года спелеатэрапію атрымае яшчэ больш за дзве тысячы чалавек.

Новы спальны корпус мусіць быць уведзены ў эксплуатацыю да 1 ліпеня 2012 — адначасова з уводам другога падземнага аддзялення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?