Амаль дзесяць гадзін доўжыліся перамовы ў Маскве, у Міністэрстве эканамічнага разьвіцьця і гандлю. Яны былі прысьвечаныя пытаньням узаемнага гандлю.

Беларускі бок прадстаўляў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі. З расейскага боку браў удзел міністар Герман Грэф.

Беларуска‑расейскія перамовы ў Маскве ў Міністэрстве эканамічнага разьвіцьця і гандлю доўжыліся амаль дзесяць гадзін. Увечары ў чацьвер адбылася сустрэча прэм'ераў. Яна доўжылася да першай ночы і не дала вынікаў. Перамовы будуць прадоўжаныя ў пятніцу.

Расейскія СМІ выказваюць здагадку, што ў пятніцу ў Маскву накіруецца сам Аляксандар Лукашэнка. У выпадку, калі перамовы скончацца посьпехам, вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0