Як і меркавала «Наша Ніва», дзявятым памілаваным фігурантам крымінальнай справы па падзеях Плошчы стаў Уладзімір Хамічэнка. У калоніі № 19 каля Магілёва, дзе асуджаны адбываў пакаранне, заявілі, што Уладзімір Хамічэнка адбыў па месцы жыхарства ў сувязі з памілаваннем.

Уладзімір Хамічэнка (злева) вёў сябе на Плошчы вельмі няясна. Вядома, што ён сірата і беспрытульны чалавек.

Нагадаем, астатнія восем астатніх памілаваных — Парфянкоў, Яроменак, Мацукевіч, Дрозд, Казакоў, Грыбкоў, Сакрэт, Квяткевіч.

У часе следства Хамічэнку многія блогеры называюць правакатарам. Ён выйшаў з турмы за два тыдні да Плошчы. Чалавек са спецыфічнай псіхікай і алкагалізмам, які ніколі не быў у апазіцыі, але апынуўся ў ліку тых, хто першымі пачаў ламаць дзверы Дома ўрада. Ён атрымаў у блогераў мянушку «Навушнік», бо часта падносіў да вуха рукаў — так, нібыта ў ім быў сродак сувязі. Многія лічылі, што гэтым чалавекам маніпулявалі спецслужбы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?