Суд Мазырскага раёна 16 жніўня прызнаў Міхаіла Караткевіча вінаватым на падставе арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) і пакараў штрафам у тры базавыя велічыні. Жыхара Мазыра асудзілі за запіс на старонцы ў сацыяльнай сетцы аб правядзенні акцыі маўклівага пратэсту.

Згодна з міліцэйскім пратаколам, Караткевіч «у інтэрнэт-сетцы на сайце „УКантакце“ шляхам пераадрасацыі распаўсюдзіў заклік аб неабходнасці збірацца кожную сераду тыдня ў 19.00 на пл. імя Леніна г. Мазыра, тым самым ажыццявіў арганізацыю масавага мерапрыемства, парушаючы ўстаноўлены парадак правядзення масавых мерапрыемстваў».

Як паведаміў праваабаронца Уладзімір Целяпун, суд палічыў, што старонка ў сацыяльнай сетцы — гэта СМІ, запіс Міхаіла быў даступны многім карыстальнікам, таму прызнаў яго вінаватым у арганізацыі акцыі.

«Малады чалавек размясціў запіс на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы, нікога нікуды не заклікаў і не з’яўляецца арганізатарам, прычым запіс ён зрабіў ужо пасля пачатку акцый маўклівага пратэсту. Адпаведна, як ён мог быць арганізатарам? Такія запісы ў сетцы ёсць у тысяч чалавек», — адзначыў Целяпун.

Паводле слоў праваабаронцы, Міхаіл будзе абскарджваць рашэнне суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?