У Віцебску адкрыўся прытулак для бяздомных жывёл — пакуль адзін з нямногіх у краіне.

Як паведамілі ў Віцебскім гарвыканкаме, прытулак створаны фактычна за кошт спонсараў. Агульны кошт праектных і будаўніча-мантажных работ склаў 2,9 мільярда рублёў.

2,5 мільярда рублёў — гэта сродкі спонсарскай дапамогі, якія былі пералічаны ААТ «Віцебскі мясакамбінат».
Астатнія сродкі асвоіў заказчык будаўніцтва прытулку — камунальнае дзяржаўнае прадпрыемства «Вясна».

Прытулак разлічаны на адначасовае ўтрыманне 200 жывёл. Для іх тут створаны прасторныя вальеры, ёсць памяшканні для каранціну, ізалятар для хворых, неабходнае ветэрынарнае абсталяванне, нават свая аперацыйная. У штаце супрацоўнікаў дырэктар, ветэрынарны ўрач, рабочы па наглядзе за жывёламі і кухар.

Усіх гадаванцаў пасля агляду і неабходнага лячэння (а таксама абавязковых прышчэпак) аддаюць у добрыя рукі.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру