Продажы гарэлкі ў Беларусі ў студзені-ліпені бягучага года выраслі ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года на 11,6 працэнта да 6622,9 тыс. дал у натуральным выражэнні.

На спажывецкім рынку ў студзені-ліпені праз рознічную сетку рэалізавана алкагольных напіткаў і піва на Br3976,1 млрд., што ў агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту гандлёвых арганізацый складае 10,4 працэнта (па выніках 2010 года - 12 працэнтаў).

У абсалютным алкаголі ў студзені-ліпені рэалізавана 6062,6 тыс. дал алкагольных напіткаў і піва, што складае 111,8 працэнта да аналагічнага перыяду 2010 года.

Пры гэтым рэалізацыя каньяку, уключаючы каньячныя напіткі і брэндзі, у студзені-ліпені ўзрасла на 43,2 працэнта да 199,3 тыс. дал, а продажы лікёра-гарэлачных вырабаў павялічыліся на 37,8 працэнта і склалі 1206 тыс. дал. На 24,4 працэнта да 716,2 тыс. дал узрасла рэалізацыя пеністых він, уключаючы шампанскае. Продажы вінаградных він, уключаючы напіткі, узраслі на 20,2 працэнта да 1846,5 тыс. дал. Рэалізацыя піва павялічылася на 17 працэнтаў да 20 312,1 тыс. дал. На 4,4 працэнта больш прададзена пладовых він, уключаючы напіткі, іх продажы склалі 9946,7 тыс. дал. Продажы слабаалкагольных напіткаў у студзені-ліпені бягучага года знізіліся на 30 працэнтаў да 528,4 тыс. дал.

Вытворчасць вінаградных він у студзені-ліпені павялічылася на 18,8 працэнта да 1450 тыс. дал, гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў - на 10,3 працэнта да 8,8 млн. дал, шампанскага і пеністых він - на 5,9 працэнта да 795 тыс. дал, піва - на 21,1 працэнта да 26,9 млн. дал. Соладу піваварнага выраблена ў 2,2 раза больш - 84,2 тыс.т. Вытворчасць безалкагольных напіткаў у студзені-ліпені бягучага года ўзрасла на 14,9 працэнта да 24,3 млн. дал. Разам з тым за студзень-ліпень гэтага года выпуск каньяку знізіўся на 4 працэнты да 119 тыс. дал. Вытворчасць мінеральнай вады зменшылася на 4,3 працэнта да 228,1 млн. паўлітраў, пладовых він знізілася на 3,3 працэнта да 9,7 млн. дал.-0-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?