Жонка палітвязня Аляксандра Атрошчанкава Дар’я Корсак атрымала тэлефанаванне ад мужа з папраўчай калоніі «Віцьба-3».

Падчас кароткай гутаркі палітвязень паспеў паведаміць, што да яго ніхто не звяртаўся з просьбай напісаць Лукашэнку прашэнне пра памілаванне. На думку Атрошчанкава, яго са зняволення адпусцяць адным з апошніх. Нагадаем, 13 жніўня выйшлі на волю 9 палітвязняў, арыштаваных па «справе 19 снежня».

Атрошчанкаў таксама паведаміў жонцы, што хоча паступіць вучыцца ў прафтэхвучэльню, якая знаходзіцца на тэрыторыі калоніі. Спецыяльнасць сабе ён пакуль не абраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?