Прэзентацыя кнігі Ярылы Пшанічнага «Пішчавыя лішкі» (серыя «Другі фронт мастацтваў»).

18 жніўня 2011 г.

18:00

кнігарня «ГАЛІЯФЫ» (Падземка, пр. Незалежнасці, 43).

Бяруць удзел:

Ілля СІН

Лёлік УШКІН

Зміцер ПЛЯН

Зміцер ВІШНЁЎ

Паўлюк КАНАВАЛЬЧЫК

Уладзіслаў БУБЕН

Вольга ГАПЕЕВА

Арцём КАВАЛЕЎСКІ

Аляксандр АДАМЯНЦ

гурт «БАРАДАТЫ ГРЫНВІЧ»

Пры падтрымцы часопіса «Новая Еўропа», грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», выдавецтва «ГАЛІЯФЫ».

Уваход вольны.

Пясняр вялікіх плошчаў і праспектаў

Прадстаўленыя вашай увазе творы Ярылы Пшанічнага важныя для беларускай літаратуры не менш, чым, да прыкладу, «Сказ пра Лысую гару» Ведзьмака Лысагорскага. У канцы 90-х аўтар «Пішчавых лішкаў» актыўна друкаваўся ў газеце анархістаў «Навінкі», цяпер супрацоўнічае з газетай зялёных «Мирный атом». Унікальнасць стылю Ярылы Пшанічнага ў спецыфічнай падачы — усе тэксты былі адмыслова напісаныя на «трэцяй» (неафіцыйнай) мове Беларусі — трасянцы. Важна зразумець, што такая творчая фрывольнасць абумоўленая сітуацыяй у грамадстве. Не сакрэт, што многія беларусы не ведаюць ані рускай, ані беларускай і актыўна ў паўсядзённым жыцці ўжываюць менавіта гэтую грымучую сумесь. Ужо даўно стала нормай, калі чыноўнік на гэтым «быццам тарабарскім слэнгу» публічна прамаўляе.

Перад вамі спроба пакпіць з існай лінгвістычнай сітуацыі. Аўтар жанглюе не толькі палітычнымі, эканамічнымі мячамі, ён жанглюе постсавецкай заскарузласцю, выкрываючы псеўдаінтэлігентнасць. Таму ўсе памылкі: граматычныя, стылістычныя, моўныя — у прадстаўленых творах ёсць задачай канцэптуальнай і не падлягаюць крытыцы. У гэтым выданні зафіксаваны адмысловы аўтарскі прыём, які выводзіць паэта Ярылу Пшанічнага па-за моўныя межы чалавечага мора. Ён адзін з апошніх песняроў вялікіх плошчаў і праспектаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?